Міжнародны Дзень Роднай Мовы
21.02.202321 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыi"Сярэдняя школа № 12 г.Вiцебска им.Л.М.Фiлiпенкi" з самай ранiцы, з усiх бакоў чулася беларуская мова. І дарослыя, і дзецi вiталiся i размаўлялi па-беларуску. На кожным паверсе гасцiнна сустракаў iнфарм-дайджэст "Родная мова - цудоўная мова" (цiкавыя факты пра беларускую мову и знакамiтых людзей зямлi беларускай). У кожнага была магчымасць блiжэй пазнаёмiцца з такiмi цiкавымi паэтамi i пiсьменнiкамi, як Якуб Колас, Артур Вольскi, Пятрусь Броўка, Я.Купала, Уладзiмiр Караткевiч.
З захапленнем дзецi наведвалi фотазону "Размаўляем па-беларуску". Вельмi цiкава было наведаць лiтаратурную гасцёўню "Дзiўная родная мова". Тут гучалi вершы, ўрыукi з празаiчных твораў, песнi об Радзiме, пра чалавека - стваральнiка и гаспадара на сваёй Зямлi. Выстава-слоўнiк у малюнках "Мова родная - мова модная" і раздзел "Апранаемся па-беларуску" выклiкалi вялiкую цiкавасць, як у дзяцей, так i у дарослых. Кніжная выстава "Беларуская палiчка" зацiкавiла и дапоўнiла ўражаннямi маленькiх чытачоў i больш сталых наведвальнiкаў бiблiятэкi. Нетрадыцыйна, на беларускай мове, прайшоў урок музыкi "Ладавае развиццё" ў 3 "А" класе, якi правяла настаунiца музыкi Н.В.Мiлецiна. Вялiкае ўражанне и здзiўленне выклiкала музейная экспазiцыя "Залатая лiцера" ў школьным музеi "Ганаровыя грамадзяне горада Вiцебска". На працягу ўсяго дня праводзiлiся рухавыя перапынкi "Адпачываем, рухаемся, гуляем"! Развучвалiся и праводзiлiся беларускiя рухавыя гульнi пад беларускую музыку.
Плённа працавала "Творчая майстэрня". У групах падоўжанага дня дзеці зрабілі прыгожыя вiншавальныя паштоўкi "Пажаданне роднай мове".
Адзiн дзень!... А колькi уражанняў i эмоцый!..